Леанід Аўчынка — адказны і працавіты механізатар ААТ «Друйскі»

Люди

Леанід Аўчынка ў ААТ «Друйскі» лічыцца спецыялістам шырокага профілю. На жніве ён працуе на камбайне, у час восеньскіх палявых работ садзіцца за руль энерганасычанага трактара, на якім рыхтуе глебу да сяўбы, а ў сезон корманарыхтоўкі матае падвяленую траву ў стрэтч-плёнку. У гэтым годзе механізатар апрабаваў работу напоўненага электронікай прэс-падборшчыка, з лёгкасцю справіўся і з ім.

У гаспадарцы мужчыну паважаюць за прафесіяналізм і цэняць за вопыт. Дырэктар ААТ «Друйскі» Аляксандр Бялюн кажа, што калі б такіх адказных і працавітых механізатараў, як Леанід, было б больш, то вынікі кожнага сезона памнажаліся б удвая. ■

Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.