Навагодні конкурс «Калядны пернік» у ЦРБ

Калейдоскоп

Незвычайны навагодні конкурс «Калядны пернік» прайшоў ва ўсіх аддзяленнях ЦРБ. Яго мэта — стварыць радасны, святочны настрой для работнікаў і пацыентаў установы аховы здароўя, а таксама прадэманстраваць кулінарныя навыкі медыкаў Браслаўшчыны.78

А іх здольнасці, трэба адзначыць, сапраўды адметныя. Пра гэта красамоўна сведчаць салодкія шэдэўры, зробленыя рукамі медыцынскіх работнікаў. Таму журы было даволі складана вызначыць лепшых. Але ж галоўнае, што ўсе атрымалі задавальненне і станоўчыя эмоцыі.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.