МТФ «Кумпіні» набірае тэмп

Деньги

Малочная галіна СВК «Маяк Браслаўскі» працуе не толькі стабільна, а і пастаянна нарошчвае вытворчасць прадукцыі. Са зводкі, якую публікуем рэгулярна раз у тыдзень, зразумела, што ўсім астатнім гаспадаркам да «маякоўскіх» паказчыкаў гнацца і гнацца. І вось што характэрна: пры сярэднім надоі на карову за мінулы год у 7 255 кілаграмаў малака ў сельгаспрадпрыемстве знаходзяць магчымасць росту.111

Скажам, МТФ «Якавічы» заўсёды з’яўлялася лідарам па вытворчасці малака. Яе калектыў на пачатку пашавага ўтрымання жывёлы двойчы заваёўваў прызавыя месцы ў абласным спаборніцтве. А вось знайшліся рэзервы і на МТФ «Кумпіні». Першыя восеньскія месяцы сталі сапраўды трыумфальнымі для калектыву, які два разы запар займаў прызавыя месцы ў абласным спаборніцтве па павелічэнні вытворчасці малака. Так, за кастрычнік у сярэднім ад кожнай каровы ў гаспадарцы было надоена па 590 кг малака. У «Кумпінях» — па 609 з прыбаўкай у 26 кг. А з пачатку года надой на карову ўжо раўняецца 6 281 кілаграму, што перавышае паказчык папярэдняга года на 196 кг. Пры такіх тэмпах прыросту вытворчасці да канца года калектыў даярак з Кумпіняў можна наблізіцца да сваіх бліжэйшых сапернікаў з Якавічаў.

З чарговай жа перамогай у абласным спаборніцтве калектыў фермы на днях віншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка, які ўручыў падарункі, і галоўны ветурач гаспадаркі Рамуальд Паляк.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.