Падводнае паляванне на Дрысвятцы скончылася трагедыяй

Происшествия


95Ноччу 22 ліпеня двое непрацуючых мінчан 1975 і 1976 гадоў нараджэння займаліся падводным паляваннем у штучным вадасховішчы гідраэлектрастанцыі «Дружба народаў».
І гэта пры тым, што ў цёмны час сутак такі від здабычы рыбы катэгарычна забаронены, а на ўзгаданым вадаёме ён не дазволены наогул. У дадатак да гэтага мужчыны парушылі пункт дзеючых правілаў, якім рыбная лоўля забаронена бліжэй за 50 метраў ад гідратэхнічных збудаванняў, і рашэнне райвыканкама, якім забаронена купанне на той жа адлегласці ад такіх аб’ектаў.

Зразумела, што беспрэцэдэнтнае грэбаванне правіламі і патрабаваннямі не магло закончыцца дабром. Нягледзячы на тое, што турбіны электрастанцыі не працуюць, цячэннем старэйшага з рыбаловаў зацягнула ў механізмы, дзе ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Напарніку ўдалося дастаць пацярпелага з вады, аднак ад атрыманых траўм той памёр.

■ Віктар МАРХЕЛЬ, старшыня раённай арганізацыі Асвод.