НЕ СКУПІЦЕСЯ НА НАДЗЕЙНЫЯ ЗАМКІ

Происшествия

wr-720.sh-18На жаль, аматараў пажывіцца чужым дабром у нашым грамадстве не становіцца менш. Прычым мэтай зламыснікаў могуць стаць як грошы ці ювелірныя вырабы, так і прадукты харчавання.

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта на гэтым тыдні ўзбудзілі дзве крымінальныя справы такога кшталту. У першым выпадку невядомы ўзламаў замок на дзвярах склепа шматкватэрнага дома па вул. Садовай і вынес адтуль закаткі і электраінструмент. А вось жыхару в. Рубеж «пашанцавала» яшчэ менш — ён пазбавіўся сваіх грашовых запасаў і ювелірных вырабаў агульным коштам каля 28 тыс. рублёў, якія захоўваліся ў доме, куды злодзей улез праз разбітае акно.

Таму хочацца яшчэ раз нагадаць нашым грамадзянам: надзейна захоўвайце сваю маёмасць, не скупіцеся на трывалыя замкі, а лепш устанавіце ахоўную сігналізацыю. ■

Аляксей АНДРЭЕЎ, начальнік Браслаўскага РАСК