Ініцыятыўны і надзейны Андрэй Рынкевіч

Люди

88Сярод актыўнай моладзі гімназіі вызначаецца вучань 11 класа Андрэй Рынкевіч. Хлопец паспявае не толькі добра вучыцца, але і ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі. У мінулым вучэбным годзе ён быў старшынёй савета лідараў гімназіі. Ініцыятыўная каманда Андрэя дапамагала ў рэалізацыі праекта па добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі, збірала ідэі вучняў адносна новага выгляду актавай залы. Дырэктар гімназіі Людміла Каптур адзначае, што Андрэю ўсё цікава, за час свайго старшынства ён дапамагаў у вырашэнні пытанняў і праблем вучняў, стаў надзейным звяном паміж бацькамі і гімназіяй, рэалізаваў шмат задум. Цяпер ён увесь час аддае вучобе, аднак і сваім захапленням — музыцы, ігры на гітары і ўдарных інструментах — таксама знаходзіць хвілінку.

■ Тэкст і фота Таццяны ПЯТУШКА.