Леанід Стрыновіч — да работы з душой

Люди

1Леанід Стрыновіч ужо больш за 20 год працуе ў педагагічнай сферы. Цяпер — настаўнікам тэхнічнай працы ў Опсаўскім ДССШ.

Леанід Валяр’янавіч добра ладзіць з дзецьмі, адрозніваецца цікавым творчым падыходам у выкладанні прадмета. Пра тое, што ён любіць сваю работу і стараецца перадаць веды дзецям, сведчаць поспехі яго вучняў. Толькі за тры апошнія гады навучэнцы Л. Стрыновіча 10 разоў станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых алімпіяд па тэхнічнай працы. Адзін з іх адзначаны дыпломам ІІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Неаднаразова яго вучні былі і ў ліку пераможцаў выставак-конкурсаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных узроўняў. Напярэдадні Дня настаўніка за прафесіяналізм і творчы падыход у працоўнай дзейнасці ўзнагароджаны граматай абласнога ўпраўлення.

■ Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.