Шчыруюць студатрады

Главное Экономика и финансы

1Кожны школьнік ці студэнт сам вырашае, чым яму заняцца ў летні час. Нягледзячы на тое, што хочацца адпачыць і набрацца сіл перад вучэбным годам, многія не сядзяць без справы дома. Для такіх маладых людзей самая жаркая пара — час зарабіць грошы. І ад іх дастаткова толькі жадання, бо працаўладкавацца дапамагае БРСМ.

Усяго ў Беларусі больш за 70 тысяч юнакоў і дзяўчат гэтае лета праводзяць з карысцю для сябе і грамадства. Не супраць папрацаваць і браслаўская моладзь. Традыцыйна асноўныя яе працоўныя сілы згуртаваны ў сельскагаспадарчай галіне. Кожны год на прадпрыемствах АПК з задавальненнем, адказна і якасна шчыруюць юнакі і дзяўчаты, таму кіраўнікі гаспадарак заўсёды рады прыняць у свае рады часовых памочнікаў.

Так, сёлета ў сельскагаспадарчай галіне задзейнічана каля 80 маладых браслаўчан. Самай гарачай для іх парой стаў жнівень — час уборкі збожжавых, калі дадатковыя працавітыя рукі не лішнія. Цяпер студатрадаўцы шчыруюць у такіх гаспадарках, як ААТ “Друйскі”, “Агравідзы”, “Браслаўскі райаграсэрвіс” і СВК “Маяк Браслаўскі”. Што датычыцца работ, то іх фронт дастаткова шырокі: ад дапамогі ў сталовых да будаўніцтва.

Заўсёды рады маладым памочнікам у СВК “Маяк Браслаўскі”. Сёлета юнакі і дзяўчаты задзейнічаны тут на сельскагаспадарчых работах, свінакомплексе, у будаўніцтве. У аддзяленні кааператыва ў агр. Пагошча моладзь працуе на зернетаках. У той дзень, калі сюды завітала я, на месцы шчыравалі студэнт Полацкага ўніверсітэта Уладзімір Шуміла,навучэнец Відзаўскага ДПТК Юрый Лібік, а ўзважвала збожжа студэнтка Віцебскага медкаледжа Вольга Нарэль. Яны расказалі, што ўмовамі работы задаволены і чакаюць, калі атрымаюць свае першыя грошы. Юрый жа пры- знаўся, что не першы год дапамагае гаспадарцы ў летні час.

Адным словам, для актыўнай моладзі студатрад — выдатная магчымасць правесці лета ў коле сяброў, быць занятым карыснай справай, а яшчэ неблагі спосаб зарабіць грошы. А восенню ўжо другая хваля маладых і актыўных будзе дапамагаць сельгаспрадпрыемствам на ўборцы ўраджаю.

■ Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара.