ЗА ХАБАР — КРЫМІНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

Человек и закон

podkupЗ пачатку 2016 года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада за парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай мяжы 11 чалавек аштрафаваны на суму ад 210 000 да 4 200 000 рублёў. Вышэйзгаданыя правапарушэнні заключаліся ў перадачы для праверкі супрацоўнікам органаў пагранічнай службы дакументаў, у якіх знаходзіліся грашовыя сродкі.

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў тлумачым, што Законам Рэспублікі Беларусь “Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь” устаноўлены правы і абавязкі фізічных асоб, якія знаходзяцца ў пункце пропуску. Так, грамадзяне, якія перасякаюць мяжу, у час знаходжання ў пункце пропуску абавязаны мець пры сабе дакументы, неабходныя для ўезду або выезду з краіны, прад’яўляць іх для праверкі па патрабаванні супрацоўнікаў кантрольных органаў.

Таксама па іх патрабаванні даваць вусныя ці пісьмовыя тлумачэнні наконт сваіх дзеянняў у пункце пропуску, інфармаваць пра наяўнасць зброі, боепрыпасаў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іншых тавараў, на перамяшчэнне якіх праз мяжу патрабуюцца спецыяльныя дазволы. Па патрабаванні супрацоўнікаў кантрольных органаў прад’явіць да агляду або дагляду тавары, што перавозяцца.

Трэба ведаць, што ў пунктах пропуску забараняецца весці фота- і відэаздымку; пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, прад’яўленых для праверкі; здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на падстракальніцтва службовых асоб да парушэння ўстаноўленага парадку ажыццяўлення пагранічнага і іншых відаў кантролю; пранікаць на тэрыторыю пункта пропуску ў парушэнне ўстаноўленага парадку; знаходзіцца там без дакументаў, неабходных для ўезду або выезду з краіны; змяняць месца стаянкі транспартных сродкаў без дазволу супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы і службовых асоб мытных органаў; здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню кантролю.

За парушэнне вышэйзгаданых патрабаванняў прадугледжана папярэджанне з дэпартацыяй ці без яе або штраф да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй ці без.

Акрамя гэтага, у залежнасці ад абставін, дзеянні чалавека, які перадае грашовыя сродкі супрацоўніку органаў пагранічнай службы, могуць быць успрыняты як дача хабару, за што прадугледжана крымінальная адказнасць. Будзьце ўважлівымі, не парушайце патрабаванняў заканадаўства аб мяжы.

Полацкі пагранічны атрад.