Навучэнцы Відзаўскага каледжа расказваюць пра ўстанову адукацыі

Калейдоскоп Люди

Лета — не толькі доўгачаканая пара канікулаў, але і час вучэбнай практыкі, падчас якой многія навучэнцы Відзаўскага каледжа шчыруюць на добраўпарадкаванні сваёй установы. У некаторых з іх карэспандэнт газеты Алена Пятушка пацікавілася ўражаннямі пра вучобу і вольны час ва ўстанове адукацыі.

IMG_7033Дзмітрый Ракаў, навучэнец узроўню сярэдне-спецыяльнага навучання:

— У каледжы вучуся ўжо 4-ы год. Спачатку на ўзроўні прафесійна-тэхнічнага навучання, а потым вырашыў працягнуць вучобу і атрымаць спецыяльнасць тэхніка-механіка. Гэта будзе добрай асновай для паступлення ў ВНУ і дасць магчымасць уладкавацца на працу ў сельскую гаспадарку высокакваліфікаваным работнікам. Вучоба даецца лёгка, бо тут працуюць добразычлівыя выкладчыкі, якія даходліва тлумачаць вучэбны матэрыял. Таксама ў каледжы цікавае, насычанае пазавучэбнае жыццё, можна раскрыць свае здольнасці.

Генадзь Скітэрскі, навучэнец ІІ узроўню:IMG_7039

— Пасля заканчэння Відзаўскай сярэдняй школы, не задумваючыся, падаў дакументы ў мясцовы каледж. І ніколькі не шкадую. Навошта ехаць невядома куды, калі добрую спецыяльнасць можна атрымаць на месцы. Да таго ж гэта адчувальная матэрыяльная эканомія бацькоўскіх сродкаў. А для таго, каб стаць паўнавартасным тэхнікам-механікам, тут ёсць усё неабходнае: і сучаснае абсталяванне, і граматныя педагогі, якія лічацца з меркаваннямі навучэнцаў і прыслухоўваюцца да іх прапаноў.

Аляксандр Кротаў, навучэнец ІІ узроўню:

IMG_7045— Сёлета скончыў чацвёрты год навучання, і каледж за гэты час стаў для мяне другім домам, дзе я знайшоў шмат сяброў. А каб мы сябе адчувалі камфортна і мелі магчымасць набыць трывалыя веды, ва ўстанове штогод удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база і паляпшаюцца жыллёва-бытавыя ўмовы, арганізуецца шмат разнастайных мерапрыемстваў. У канцы тыдня дадому навучэнцаў адвозіць аўтобус. Не менш важна і тое, што пасля заканчэння вучобы гарантавана працаўладкаванне.

■ Фота аўтара