Моцны вецер? На лодцы лепш не выплываць.

Калейдоскоп Происшествия

2368c0f267a45699fa5792eb767dba16_XLНягледзячы на тое, што ліпеньскае надвор’е не радуе нас спякотнымі днямі, тым не менш тыя, хто запланаваў адпачыць на Браслаўскіх азёрах свайго маршруту не мяняе. Ля вады ж заўсёды хочацца пакупацца, пакатацца на лодцы, катамаране. Такія прагулкі, асабліва, калі дзьме моцны вецер, ды яшчэ не надта спрытна ўмееш упраўляцца з плавальнымі сродкамі, могуць скончыцца трагедыяй.

Напрыклад, у чэрвені двое жыхароў Мінска вырашылі парыбачыць на возеры Дрывяты ўзялі на пракат лодку і выехалі на акваторыю. Аднак супрацьстаяць разгуляўшымся хвалям не змаглі. У выніку незадачлівых рыбаловаў прыбіла да трыснягу, з якога яны ні выплысці, ні выйсці на бераг не змаглі. Добра, што здолелі знайсці праз знаёмых нумар тэлефона выратавальнікаў, якія ўжо ў цемры знайшлі іх і адбуксіравалі да месца стаянкі.

Дзевятага ліпеня шасцёра адпачываючых вырашылі здзейсніць водную прагулку на трох байдарках, на ўзгаданым вадаёме. З хвалямі не справіліся, перакуліліся і апынуліся ў вадзе. Добра, што на ўсіх былі выратавальныя камізэлькі. Разам з супрацоўнікамі РАНС мы паспелі іх «вылавіць» у хвалях бушуючага возера.

А праз 2 дні прыезджы рыбалоў перавярнуўся на хвалях возера Ельня. Яго паспелі выратаваць рыбакі.

У сувязі з гэтым хачу звярнуцца да арганізатараў пунктаў праката плаўсродкаў, уладальнікаў аграсядзіб: пастарайцеся ў ветранае надвор’е адгаварыць жадаючых пакатацца па вадаёмах ад рызыкоўных крокаў. І ні ў якім разе не дазваляйце выхадзіць на ваду без выратавальных камізэлек.

Віктар Мархель, старшыня РА Асвод.