ЗІМОЙ жывёле БУДЗЕ БОЛЬШ КАМФОРТНА

Деньги

IMG_3315У сельгаспрадпрыемствах раёна ў разгары корманарыхтоўчы сезон. Цяпер асноўныя матэрыяльна-тэхнічныя, людскія рэсурсы скіраваны на тое, каб у зімовастойлавы перыяд забяспечыць грамадскі статак паўнацэнным рацыёнам. Але не толькі пра кармленне думаюць гэтым часам у гаспадарках. Прыйшла пара рыхтаваць фермы да зімовага ўтрымання жывёлы. Большасць з іх прадэзынфіцыравана, вядзецца пабелка. А вось капітальна рамантуюць памяшканні дзе-нідзе.

Паказальным у пэўнай ступені можна лічыць КУСП «Відзаўскі», дзе цяпер на жывёлагадоўчых фермах працуюць тры будаўнічыя брыгады. Прычым адна з іх — гэта людзі сельгаспрад- прыемства.

IMG_3318У канцы мая разам з намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарча Віктарам Казінцом мы наведвалі грытунскую ферму, дзе цялят утрымлівалі ў новых выгарадках з тэнтавымі палаткамі, рыхтаваліся выгароджваць 2 пастаўнікі. Мінуў месяц. За гэты час «палатачны» гарадок прырос яшчэ адной выгарадкай на 50 стойлавых месц, пашырыліся плошчы першых, астатняя жывёла ўтрымліваецца ў трох новых пастаўніках. Будаўнікі ж прыступілі да капітальнага рамонту памяшкання фермы. Там плануецца перакрыць дах, а замест клетак жывёла будзе ўтрымлівацца бяспрывязна.

IMG_3316Дачакаўся сваёй чаргі на рамонт і дах на ферме «Дрысвяты», які працякаў, бадай, ці не з першага года эксплуатацыі.

Камфортна будуць адчуваць сябе нованароджаныя цяляты ў новым плёначніку на ферме «Гірэйшы». Там яго ўзводзяць з улікам новых распрацовак зоаветнавукоўцаў. Па заканчэнні будаўнікі возьмуцца за рамонт сенасховішча.

У планах дырэктара гаспадаркі Юрыя Трыдзенскага сабраць яшчэ адну невялікую брыгаду для цякучага рамонту фермы «Каралюнцы», вакол якой цяпер меліяратары займаюцца добраўпарадкаваннем і адводам паверхневых вод.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара