Малады спецыяліст РВПС Святлана Жыгадла

Люди

IMG_6938Святлана Жыгадла працаўладкавалася ў раённы вузел паштовай сувязі адразу пасля заканчэння віцебскага каледжа. І ўжо амаль 2 гады працуе тут інструктарам па эксплуатацыйных, вытворча-тэхнічных і арганізацыйных пытаннях. У яе абавязкі ўваходзіць праверка і маніторынг работы аддзяленняў паштовай сувязі, навучанне іх персаналу змяненням, што адбываюцца ў ведамаснай нарматыўна-прававой базе і тэхналогіях паслуг.

Кіраўніцтва РВПС цэніць маладога спецыяліста за адказныя і скрупулёзныя адносіны да даручанага Святлане ўчастка работы.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.