Небяспечны промысел

Происшествия

61148_19461Ёсць у нашым грамадстве людзі, якія імкнуцца хутка і лёгка атрымаць даход, здаючы лом каляровых і чорных металаў, здабыты незаконным шляхам. Такія “прадпрымальнікі” часта звяртаюць сваю ўвагу і на лініі электраперадач, трансфарматарныя падстанцыі, іншыя энергетычныя аб’екты. Такіх здабытчыкаў не турбуе не толькі матэрыяльны ўрон, які наносяць яны сваімі дзеяннямі энергазабяспечваючым арганізацыям, нязручнасці спажыўцоў электраэнергіі ў выніку перапынкаў яе падачы, але і ўласная бяспека. Статыстыка ж сведчыць, што прыкладна чвэрць няшчасных выпадкаў ад паражэння электрычным токам адбываецца падчас пранікнення ў электраўстаноўкі з мэтай крадзяжу каляровых металаў.

Вось і 18 красавіка такі выпадак здарыўся з жыхаром н. п. Казловічы Аршанскага раёна: спрабуючы ўкрасці правады паветранай лініі 0,4 кВ, ён трапіў пад напружанне і загінуў.

Зараз следчы камітэт Аршанскага раёна расследуе абставіны гэтага няшчаснага выпадку.

Так ці разумна рызыкаваць жыццём з-за некалькіх кілаграмаў металу.

Віктар Цікнюс, дзяржінспектар па энергетычным наглядзе.