І соку пап’ем, і дрэвы не загубім

Главное

stakat-berezovogo-soku-1Збор бярозавага соку — традыцыйны промысел беларусаў. Праўда, бывае так, што спажывецкі азарт бярэ верх над розумам і адказнасцю, а ў выніку гінуць тысячы дрэў з-за няграматнай ці варварскай іх падсочкі.

Усім грамадзянам дазваляецца свабодна нарыхтоўваць сок толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага ўчастках ляснога фонду з захаваннем тэхналогіі падсочвання і ўстаноўленых правілаў.

Юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку, нарыхтоўку соку можна весці ў масівах, якія адведзены пад высечкі галоўнага карыстання, але не раней як за 5 гадоў да вызначанага тэрміну спілоўкі дрэў. Падсочка павінна праводзіцца спосабамі, якія дазваляюць захаваць тэхнічную якасць драўніны. Акрамя гэтага, юрасобы маюць права рыхтаваць сок на ўчастках, адведзеных для правядзення высечак прамежкавага карыстання і іншых, але толькі ў год высечкі і з дрэў, прызначаных для яе. Пры нарыхтоўцы юрыдычныя асобы і ІП павінны мець пры сабе лясны білет. У астатніх месцах на землях ляснога фонду здабыча соку забараняецца.

Рыхтаваць сок таксама забаронена ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, іншых вод-
ных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтадарог, іншых камунікацый і ліній, у населеных пунктах, дэндралагічных парках і батанічных садах, у месцах пражывання дзікіх жывёл і росту раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у межах зон санітарнай аховы курортаў, гісторыка-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, археалагічных помнікаў, на тэрыторыях санаторыяў, дамоў адпачынку, устаноў аховы здароўя, масавага адпачынку насельніцтва.

За нарыхтоўку соку ў забароненых месцах, або пры адсутнасці адпаведнага дазволу, з прымяненнем забароненых сродкаў ці парушэннем тэхналогіі падсочкі, ці іншыя парушэнні дзеючых правілаў грамадзяне папярэджваюцца ці караюцца штрафам у памеры да 20 БВ.

Уладзімір Ягоранкаў, дзяржінспектар АЖ і РС.