Адказны супрацоўнік, добры чалавек

Главное

5Алег Мількевіч служыць у аддзяленні ДАІ РАУС крыху больш за 3 гады. Але і за гэты адносна кароткі тэрмін ён паспеў добра праявіць сябе. Па словах кіраўніцтва, А. Мількевіч  адказны, мэтанакіраваны і прынцыповы супрацоўнік, які заўсёды імкнецца бездакорна выканаць пастаўленую задачу. Па выніках працы за мінулы год ён стаў адным з лепшых сярод сваіх калег.

Сумленны, сціплы, прыстойны чалавек і, што не меншважна, добры сябар — так характарызуюць Алега саслужыўцы.

Сам жа Алег Мількевіч лічыць, што ў прафесіі міліцыянера важна быць справядлівым, стрыманым, у экстрэмальнай сітуацыі дзейнічаць рашуча і дакладна.

Тэкст і фота Вольгі Патаповіч.