З усмешкай да пакупнікоў

Люди

IMG_3607 (Small)Кожны з нас наведвае магазіны і не ўяўляе жыцця без іх. Хочацца набываць патрэбныя тавары і бачыць прыязныя адносіны прадаўцоў. Вытрымка, уважлівасць, ветлівасць, акуратнасць, камунікабельнасць — гэта далёка не ўсе якасці, якімі павінны валодаць людзі, што звязалі сваё жыццё з гандлем.

Вось і Святлана Яцына, якая працуе ў супермаркеце “Віталіч” прадаўцом-касірам, прыветлівай усмешкай сустракае кожнага пакупніка. За 4 гады яна вывучыла ўсе нюансы і тонкасці справы. Праца касіра няпростая. Каб працэс аплаты праходзіў хутка і дакладна, трэба ўмець абыходзіцца з транспарцёрам, сканарам, кантрольна-касавай машынай, тэрміналам. І дзяўчына паспяхова з усім спраўляецца. Кіраўніцтва супермаркета адклікаецца пра яе з цеплынёй, адзначае ўласцівыя Святлане  адказнасць, абавязковасць, працавітасць і тактоўнасць. Акрамя таго, гэта абаяльная дзяўчына заўсёды ветлівая, усмешлівая, яна ўмее стварыць вакол сябе асаблівую атмасферу добразычлівасці. І чуе ў адказ шмат добрых слоў падзякі ад пастаянных пакупнікоў, якія прыходзяць менавіта да яе касы, ведаючы, што тут іх рады бачыць.

Тэкст і фота Жанны Бялько.