Новы год побач

Главное Новости

IMG_6089 (Small)У мінулую пятніцу, 18 снежня, на цэнтральнай плошчы нашага горада адбылося значнае пераднавагодняе мерапрыемства — галоўная ёлка Браслаўшчыны заззяла рознакаляровымі агнямі. Для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі “Запальваем навагоднія агні” сабралася не адна сотня браслаўчан — дарослых і дзяцей, якія з нецярпеннем чакалі пачатку дзейства…

І вось на плошчы з’явіліся галоўныя персанажы зімовых святаў — Дзед Мароз і Снягурка. Яны з радасным настроем сустрэлі і шчыра павіталі ўсіх прысутных, далі адлік адыходзячым дням 2015 года, а  таксама запрасілі да сябе старшыню райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага. У сваім прывітальным слове кіраўнік раёна павіншаваў браслаўчан з надыходзячымі святамі і пажадаў здзяйснення мараў у кожным доме і сям’і.

Пад агульныя апладысменты прысутных, навагодняя прыгажуня ўспыхнула рознакаляровымі агеньчыкамі.  А разам з ёлачнымі фанарыкамі запрацавала і ўся святочная навакольная ілюмінацыя.  Адразу пасля гэтага на плошчы адбыўся парад Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Пад захопленымі поглядамі браслаўчан яны падышлі да ёлкі і закружыліся ў святочным танцы, запрашаючы ў яго ўсіх навокал. З-за колькасці прысутных быў не адзін, а нават некалькі карагодаў!  Уволю і і ад душы  патанцаваўшы, Дзяды Марозы раскрылі свае чароўныя мяхі з цукеркамі і пачаставалі саладосцямі браслаўчан. Акрамя гэтага, ва ўсіх была магчымасць сфатаграфавацца з любімымі персанажамі, а таксама загадаць навагодняе жаданне.

Алена Набеева.

Фота аўтара.IMG_6093 (Small)