Шчыры канцэрт для бабуль і дзядуляў

Люди Новости

IMG_3218 (Small)Хвіліны радасці і цяпло сваёй душы падарылі супрацоўнікі і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылого ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, якія разам з няўрымслівымі ўдзельніцамі вакальнай групы “Браслаўскія весялухі” завіталі ў аўторак у дом-інтэрнат для прэстарэлых і інвалідаў.

Вясёлыя і пяшчотныя песні, гумарыстычныя вершы ў выкананні Раісы Багародзь расчулілі бабуль і дзядуляў. З задавальненнем яны падпявалі знаёмыя песні, з усмешкай слухалі гумарэскі і не шкадавалі сваіх далоняў для самадзейных артыстаў.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.