Ва “Урбанах” затрымалі буйную партыю рыбы

Человек и закон

Паведамляе мытня

 

Незаконную спробу ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза буйной партыі свежамарожанай рыбы папярэдзілі віцебскія мытнікі.

У рэспубліканскім пункце пропуску “Урбаны” супрацоўнікі мытні затрымалі грузавы аўтамабіль, які рухаўся з Латвіі. Як высветлілася падчас праверкі, у канструкцыю транспартнага сродку былі ўнесены змяненні, дзякуючы чаму ў машыну ўдалося загрузіць больш за 40 тон тавару. Пры гэтым 20 тон рыбы не было заяўлена ў дакументах.

Агульны кошт незадэклараванага тавару перавысіў 500 млн рублёў. Па выяўленым факце распачаты адміністрацыйны працэс. Парушальніку пагражае штраф да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй схаваных тавараў.

Прэс-група Віцебскай мытні.