Наш год — наш выбар!

Главное

00025x300Рэспубліканская акцыя БРСМ пад такой назвай стартавала на мінулым тыдні. Роўна за месяц да выбараў — адзінаццатага верасня роўна ў адзінаццаць гадзін па ўсёй Віцебскай вобласці актывісты БРСМ пачалі раздаваць чырвона-зялёныя яблыкі з прымацаванымі да іх стужкамі, стылізаванымі ў колер дзяржаўнай сімволікі.

Згодна з канцэпцыяй акцыі, яна арганізуецца саюзам моладзі ў падтрымку будучыні незалежнай Беларусі.  Такія яблыкі актывісты арганізацыі на працягу месяца будуць раздаваць браслаўчанам ва ўстановах і арганізацыях раёна, а таксама ў найбольш людных месцах.

Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.

Здымак: Першы сакратар райкама БРСМ Марыя Сяліцкая ўручае сімвал акцыі намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юліі Чагарынай.