У цікавым свеце кніг

Главное

библиоЗ пачаткам школьных канікулаў у навучальных установах Браслава запрацавалі летнія лагеры. Падчас іх дзеці ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах — забаўляльных, спартыўных, пазнавальных і іншых. Словам, у школьных летніках дзеці нездарма праводзяць час, а кожны дзень адкрываюць новыя гарызонты і вучацца карыснаму. Значную ролю ў гэтым адыгрывае раённая дзіцячая бібліятэка. Яе работнікі прапаноўваюць дзецям шмат цікавых мерапрыемстваў. Так, ужо адбылося падарожжа па кнізе беларускай пісьменніцы Святланы Гук “Юшка Вялеса”, гульня-вандроўка “У пошуках дружбы” па старонках розных дзіцячых апавяданняў.
Наведвальнікі школьнага лагера “Сонейка” (на здымку), які існуе пры школе № 2, з радасцю акунуліся ў чароўны мір мультфільмаў падчас “Вандроўкі ў краіну Мульці-Пульці”, якую правяла для іх бібліятэкар Таццяна Сямёнычава. У ходзе мерапрыемства дзеці актыўна адгадвалі загадкі, герояў мультфільмаў, інсцэніравалі сцэнкі, спявалі песні і нават танцавалі. А самым актыўным удзельнікам былі ўручаны медалі.

Алена Набеева.