У госці да браслаўчан

Главное

У госци да браслУ аўторак Браслаўскі раён з сяброўскім візітам наведала дэлегацыя Мёрскага раённага савета ветэранаў на чале з яе кіраўніком Чаславам Кашкурам. Нашых суседзяў ля новага арт-аб’екта “Рыбка”, які ўсталяваны на ўездзе ў горад, гасцінна сустракалі старшыня Браслаўскага раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў разам з настаўнікам гісторыі школы № 2 Валерыем Букам, які пагадзіўся быць гідам падчас экскурсіі па Браславе і наваколлі.
Аднак перад тым, як адправіцца на знаёмства з маляўнічымі краявідамі і славутасцямі раёна, госці ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам-вызваліцелям і хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць. Затым суседзяў з Мёраў запрасілі наведаць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе для іх правялі экскурсію па ўстанове. Госці былі ўражаны ўбачаным і шчыра дзякавалі за гасцінны прыём.
Далей шлях ляжаў на Замкавую гару, дзе яны з задавальненнем паслухалі гісторыю заснавання горада, прагуляліся па гарадзішчы і ўстроілі фотасесію на фоне блакітных азёр. Прывяло ў захапленне і наведванне гары Маяк, крыніцы ў Окменіцы. У гэты дзень мёрскія госці яшчэ пабывалі ў музеі традыцыйнай культуры.
У працэсе вандроўкі І. Цялежнікаў і Ч. Кашкур абмяняліся апошнімі навінамі з жыцця сваіх аб’яднанняў, падзяліліся вопытам арганізацыі мерапрыемстваў, экскурсій і планамі на будучыню. Дарэчы, у чацвер з аналагічным візітам браслаўчан наведалі і калегі з Віцебска.
Словам, прыезд нашых суседзяў атрымаўся карысным, цікавым, насычаным і пазнавальным. Тым больш, што і з надвор’ем ім пашанцавала — браслаўская зямля гасцінна сустрэла іх сонцам.

Алена Набеева.
Фота аўтара.