Правялі канікулы цікава

Главное

ЛагерьНа зімовых канікулах 40 вучняў з 1—5 класаў Браслаўскай СШ №2 кожны дзень спяшаліся ў школу. Тут працаваў аздараўленчы лагер. Замест класаў — атрады, замест урокаў — цікавыя заняткі, спартыўныя забавы, прагулкі і экскурсіі.
Дзейнасць лагера спланавалі загадзя згодна з планамі выхаваўчай работы, галоўнай мэтай якіх было стварэнне ўмоў для паўнавартаснага адпачынку, стымулюючага ўсебаковае развіццё творчай асобы, і аздараўленне вучняў ў зімовы перыяд.
Асаблівую ўвагу ў лагеры надавалі прапагандзе здаровага ладу жыцця. Педагогі разам з медсястрой праводзілі гутаркі па падтрыманні асабістай гігіены, значэнні фізкультуры, правільным харчавання, рэжыме дня. На працягу канікулаў кожны дзень для дзяцей ладзіліся аздараўленчыя мерапрыемствы: ранішняя зарадка, прагулкі і гульні на свежым паветры. Добры зарад бадзёрасці падарыла спартыўна-гульнявая праграма па правілах дарожнага руху.
Многія наведвальнікі лагера прызналіся, што вельмі цікава для іх праходзіла акцыя “Клопат” падчас якой педагогі расказвалі пра жыццё птушак, чыталі кнігі на экалагічную тэму, а самым запамянальным стала штодзённае кармленне птушак на тэрыторыі школы.
Уразілі дзяцей мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году, — ранішнік “Цуды на Новы год!”, брэйн-рынг “У снежным царстве” і мерапрыемствы у раённай дзіцячай бібліятэцы “Цуды Каляднай ночы”.
Падчас зімовага лагера вучні наведалі музей традыцыйнай культуры. Там яны змаглі пазнаёміцца з каляднымі традыцыямі, самастойна зрабілі цацкі з саломкі, гліны, бавоўны.
Запомніўся культпаход ў кінатэатр, дзе дзеці з задавальненнем глядзелі мультфільмы.
На лінейцы штодзень падводзіліся вынікі, дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі прайшоўшага дня, а самыя актыўныя ўзнагароджваліся.
Пасля заканчэння працы лагера многія яго наведвальнікі расказвалі, што адпачынак пакінуў толькі добрыя ўспаміны.

Вольга Патаповіч.