Актуальныя пытанні ўтылізацыйнага збору

Главное

Патрэбны каментарый

З першага сакавіка гэтага года ў адносінах датранспартных сродкаў, якія ўвозяцца ў нашу краіну (у тым ліку з Расіі і Казахстана) і належаць дзяржаўнай рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі, плаціцца ўтылізацыйны збор. Збіраецца ён мытнымі органамі як з юрыдычных і фізічных асоб, так і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Аднак нягледзячы на тое, што закон існуе ўжо з сакавіка, яшчэ ўзнікае шмат пытанняў адносна аплаты ўтылізацыйнага збору.
Каэфіцыент да ставак такога збору ў залежнасці ад характарыстык транспартнага сродку можа вагацца ад 0,1 да 40. Асабліва трэба зазначыць, што каэфіцыенты 0,1 і 0,15 прымяняюцца да базавай стаўкі ўтылізацыйнага збору ў адносінах толькі да тых транспартных сродкаў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага выкарыстання. У такім выпадку сума, якую неабходна заплаціць, складае не больш за 700 000 беларускіх рублёў.
У выпадку, калі асоба самастойна не ўвозіла ў Беларусь транспартны сродак, або прадставіла для яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў ДАІ дакументы, якія сведчаць пра здзяйсненне пагаднення аб набыцці транспартнага сродку на тэрыторыі нашай краіны, для аплаты ўтылізацыйнага збору прымяняюцца каэфіцыенты ад 5,3 да 35,01 (ад 25 млн да 165 млн беларускіх рублёў).
Напрыклад, пры набыцці ў Расіі аўтамабіля 2010 года выпуску аб’ёмам рухавіка 1598 куб. см, трэба будзе заплаціць прыкладна 700 000 бел. рублёў. Калі гэты ж аўтамабіль вы купіце ў Беларусі (толькі калі ён увезены пасля 1 сакавіка гэтага года), утылізацыйны збор складзе каля 38 млн рублёў. А вось за аўто з аб’ёмам рухавіка ад 2000 да 3000 куб. см, сума вырасце да 76 млн бел. рублёў.
Гэта ж датычыцца ў тым ліку і аўто, якія ўвезены ў Беларусь з вызваленнем ад утылізацыйнага збору асобамі, што атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў РБ, і атчужанымі на тэрыторыі краіны.
У выпадку адчужэння (за выключэннем адчужэння за межы Беларусі) такіх транспартных сродкаў утылізацыйны збор плацяць асобы, якія набылі транспартны сродак.
У сувязі з тым, што ў дадзеным выпадку аўтамабілі не ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага выкарыстання, а набываюцца ва ўласнасць на тэрыторыі краіны, каэфіцыенты да базавай стаўкі ўтылізацыйнага збору ў памеры 0,1 і 0,15 не могуць прымяняцца.
Такім чынам, набываючы транспартны сродак на тэрыторыі нашай краіны, раім патрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць аплату ўтылізацыйнага збору. Калі такіх дакументаў не будзе, ад пакупкі лепш адмовіцца.
Неабходна таксама звярнуць увагу на тое, што аплата ўтылізацыйнага збору ў Расіі не з’яўляецца падставай для вызвалення ад яго аплаты ў Беларусі.
Такі збор плаціцца да выпуску транспартнага сродку ў вольны абарот; да памяшчэння пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання; да дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ.
Незалежна ад таго, увозіцца транспартны сродак з-за межаў Мытнага саюза, Расіі ці Казахстана, разлік і аплата ўтылізацыйнага збору праводзіцца па дакументу, які называецца РС. Толькі ён, зарэгістраваны мытняй, пацвярджае аплату ўтылізацыйнага збору.
РС прадастаўляецца ў мытныя органы на папяровым носьбіце ў двух экзэмплярах разам з электроннай копіяй. Таксама разам з РС падаюцца арыгіналы і копіі дагавора куплі-продажу; дакументы, якія дазваляюць вызначыць катэгорыю транспартнага сродку, дату яго выпуску, аб’ём рухавіка і іншыя тэхнічныя характарыстыкі; плацежная інструкцыя з адзнакай банка аб аплаце ўтылізацыйнага збору; пашпарт ці від на жыхарства; дакумент, што пацвярджае паўнамоцтвы на здзяйсненне дзеянняў ад імя плацельшчыка, у выпадку, калі РС прадстаўляецца ад імя плацельшчыка яго прадстаўніком.
У зоне дзейнасці Віцебскай мытні ўсе пункты мытнага афармлення паўнамоцны на прыняцце РС.

Прэс-служба Віцебскай мытні.