Як захаваем, так і паедзем

Новости

IMG_6126 (Small)Інжынернай службе сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі пастаўлена задача да 20 кастрычніка паставіць на зімовае захоўванне корма – і зернеўборачныя агрэгаты, а да 1 лістапада— ўсю астатнюю тэхніку і прычапны інвентар, якія не будуць задзейнічаны ў рабоце ў зімовыя месяцы.
Наколькі выконваецца гэтае заданне аналізавалася на абласной нарадзе з кіраўнікамі раённых інспекцый дзяржтэхнагляду вобласці.
У мінулы аўторак у Браслаў запрасілі начальнікаў інспекцый дзяржтэхнагляду, у абавязкі якіх і ўваходзіць непасрэдны кантроль за гэтымі аперацыямі, каб скаардынаваць свае дзеянні, не дапусціць абыякавых адносін да пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне з боку інжынерных службаў гаспадарак. У гэтым плане наш раён для правядзення абласнога семінара быў выбраны невыпадкова. Як пры “разборы палётаў” сказаў начальнік абласной інспекцыі Валерый Буракоў, у нашым раёне гэты працэс пастаянна кантралюе Леанід Заяц. І пацвярджэннем таго, што гэта справа наладжана на Браслаўшчыне належным чынам, стала наведванне ўдзельнікамі семінара ААТ “Слабодка – агра” машыннага двара ў Гаўрылаўцах.
Адзначу, што менавіта гэты аб’ект для наведвання не выбіраўся. Літаральна тыдзень таму назад я быў там і бачыў увесь ход арганізацыі пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне. Сапраўды, у “Слабодцы – агра”, як нідзе, добра наладжаны гэты працэс, там дбаюць, каб у наступным сезоне корма – і збожжанарыхтоўчая тэхніка выйшла на палі спраўнай і служыла ўвесь сезон. Нездарма
ж кажуць, дзе схаваеш, там і знойдзеш. Дык вось у гэтай гаспадарцы за два тыдні ўсе агрэгаты, якія не будуць задзейнічаны ў далейшым, па ўсіх тэхналагічных патрабаваннях закансерваваны і пастаўлены на захоўванне. І гэта павінна стаць прыкладам для іншых гаспадарак.
Радуе вока і сам машынны двор у Гаўрылаўцах, які неаднаразова прызнаваўся пераможцам раённага спаборніцтва ў аглядзе –конкурсе. Заслуга ў тым галоўнага інжынера Віктара Шымана. Як расказаў ён удзельнікам мерапрыемства, вялікіх намаганняў не патрабавалася. Калі пайшлі дажджы, усіх механізатараў перавялі на працу па кансервацыі. І ўсё.
У тым, як гэта зроблена ў “Слабодцы – агра” і пераканаліся ўдзельнікі нарады.
На заканчэнні нарады былі падведзены вынікі работы інспекцый вобласці за 9 месяцаў 2014 года.

Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.