Валянцін Кавалеўскі, інжынер Браслаўскага РВЭС, працуе ў сферы электрасувязі больш за 20 гадоў

Люди

IMG_4105 (Small)Валянцін Кавалеўскі, інжынер Браслаўскага РВЭС, працуе ў сферы электрасувязі больш за 20 гадоў. Спецыфіка галіны прымушае заўсёды крочыць у нагу з часам і хутка авалодваць новымі тэхналогіямі, з чым мужчына паспяхова спраўляецца. Каманда кваліфікаваных тэхнікаў-станцыённікаў, якую ён узначальвае, забеспечвае жыхароў і арганізацыі раёна якаснай электрасувяззю, адказвае за спраўнае функцыянаванне стацыянарнага міжгародняга абсталявання і абсталявання перадачы даных.
Валянцін імкнецца выконваць свае абавязкі максімальна якасна, заўсёды шукае шляхі ўдасканальвання прынятага рашэння. Аднак, як ён сам прызнаецца, адзін у полі не воін, ды і ў провада мінімум два канцы, таму на першы план выходзіць камандная работа. І В. Кавалеўскаму ўдалося наладзіць яе ў найлепшым выглядзе.

Фота Вячаслава Каладынскага.