Датэрміновае галасаванне ідзе актыўна

Главное

IMG_9234 (Small)Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы, якое пачалося 18 сакавіка, стартавала ў раёне дастаткова актыўна.
Памяшканні кожнага выбарчага ўчастка адпавядаюць усім правілам бяспекі. Усе ўчасткі забяспечаны ўрнамі і бюлетэнямі для галасавання і ўзяты пад ахову супрацоўнікамі ўнутраных спраў, маюцца ўдакладненыя спісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыях участкаў. На інфармацыйных стэндах размешчана неабходная дакументацыя, партрэты і біяграфічныя звесткі кандыдатаў. Праводзіцца інструктаж па дакументах, на падставе якіх выдаюцца бюлетэні. Галасаванне праходзіць у прысутнасці не менш чым двух членаў камісіі. Штодзённа ў перыяд датэрміновага галасавання на ўчастках для ўсеагульнага азнаямлення вывешваюцца копіі пратаколаў з указаннем колькасці выкарыстаных бюлетэняў.
Прагаласаваць датэрмінова могуць выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын не патрабуецца.
Жадаючым прагаласаваць дома дастаткова звярнуцца ў камісію з вуснай заявай па тэлефоне.
Нагадваем, што заўтра, у дзень асноўнага галасавання, выбарчыя ўчасткі адкрыюцца для галасавання ў 8.00 і зачыняцца ў 20.00.

Алена Пятушка.
На здымку: Школьная выбарчая акруга № 5. Датэрмінова свой выбар зрабілі
В. Жалнеровіч і М. Капуста.