Марыя Скрабоўская — дыспетчар сувязі ў Браслаўскім РУЭС

Люди

11111Голас Марыі Скрабоўскай знаёмы ўсім, хто хоць раз набіраў адзіны нумар бюро рамонтаў тэлефонных ліній “108”. Жанчына працуе дыспетчарам сувязі ў Браслаўскім РУЭС ужо больш за 18 гадоў. Яна прымае заяўкі на рамонтныя работы, кансультуе абанентаў, дае ім дзейсныя парады. Вялізны вопыт, ветлівасць і шчырае жаданне дапамагчы робяць сваю справу: многія праблемы з тэлефаніяй і перадачай даных Марыя Мар’янаўна вырашае прама па тэлефоне і без выезду спецыялістаў на месца.
Фота Вячаслава Каладынскага.