Прастора для перадвыбарнай агітацыі

Главное

gerbflag1Дзеля таго, каб садзейнічаць кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў наладжваць сустрэчы з выбаршчыкамі і праводзіць перадвыбарную агітацыю, Браслаўскі райвыканкам на падставе адпаведных артыкулаў Выбарчага кодэкса 3 лютага сваімі рашэннямі № 153-155 вызначыў месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, пікетавання, перадвыбарных сродкаў, а таксама месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
Так, па-за памяшканнямі сходы з выбаршчыкамі і пікетаванне дазволена на заасфальтаваных пляцоўках ля СШ №1 (спортпляцоўка) і СШ №2 (пляцоўка для паркоўкі машын), на абсталяваных пляцоўках у дварах шматкватэрнай забудовы, ля магазінаў «Паграбок» і «Будаўнік»; каля дамоў культуры ў агр. Плюсы, Далёкія, Мількі, г.п. Відзы, у скверы этнагарафічнага цэнтра агр. Слабодка; ля харчовых магазінаў у агр. Друя, Казяны, Ахрэмаўцы, каля «Гаспадарчых тавараў» у агр. Опса; у скверы перад Мяжанскім сельвыканкамам, каля бібліятэкі ў в. Ельна і дамоў старэйшын у іншых населенных пунктаў.
Для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі, а таксама перадвыбарных сходаў, якія могуць арганізоўваць самі выбаршчыкі, вызначаны таксама глядзельныя залы ў дамах культуры Друйска, Друі, Відзаў, Ахрэмаўцаў, Далёкіх, Мяжан, Плюсаў, Мількаў, Быстрамаўцаў, Казянаў, Мількаў, Пагошчы, Урбанаў, у Вайнюнскім і Замошскім клубах, Опсаўскім цэнтры адпачынку і літаратуры, Слабодкаўскім этналагічным цэнтры, у глядзельных залах КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», райпа, нацпарка і Відзаўскага каледжа.
Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы магчыма размяшчаць на досках аб’яў, рэкламных шчытах, інфармацыйных стэндах, аконных вітрынах ці ўваходных групах будынкаў арганізацый, акцыянерных таварыстваў, СВК «Маяк Браслаўскі», КУСПаў, прадпрыемстваў гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, аптэк, аддзяленняў паштовай сувязі, філіялаў банкаў, дамоў культуры і сельскіх клубаў, устаноў адукацыі і бібліятэк.