На мінулым тыдні завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Главное

gerbflag1На мінулым тыдні, а дакладней 2 лютага, завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Як паведаміла начальнік арганізацыйна-кадравай работы Алена Палягошка, у Браслаўскі райвыканкам паступіла 285 дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій. Найбольш іх вылучылі грамадскія аб’яднанні — 145, ці 50,9%, крыху менш грамадзяне шляхам падачы заяў — 134 (47,0%), а працоўныя калектывы вылучылі 6 сваіх прадстаўнікоў.
Сярод грамадскіх аб’яднанняў найбольш прадстаўнікоў вылучыла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 76, «Беларускі саюз жанчын» — 28, аб’яднанне ветэранаў — 19, «Белая Русь» — 14, БРСМ — 7 і 1 прадстаўнік вылучаны ад Беларускага фонду міру.
Пасля разгляду пададзеных дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоу склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 27 склікання Браслаўскі райвыканкам 5 лютага прыняў рашэнне ўтварыць 35 камісій участкаў для галасавання. Іх колькасны і паіменны склад будзе надрукаваны ў наступным нумары «Браслаўскай звязды».