Юныя мастакі, конкурс для вас!

Главное

rr01Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з мэтай фарміравання экалагічнай культуры ў юных грамадзян аб’яўляе чарговы штогадовы конкурс дзіцячых малюнкаў.
На яго падаюцца мастацкія творы, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да прыроды, будуць садзейнічаць захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахове прыродных рэсурсаў. Конкурс пройдзе ў тры этапы.
На першым будуць вызначацца лепшыя работы на раённым узроўні.
У конкурсе прымаюць удзел выхаванцы дашкольных, школьных і дадатковага развіцця дзяцей установы. Удзельнікаў падзеляць на 2 групы: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, выкананыя на працягу года. Кожная з іх суправаджаецца інфармацыйным лістом з указаннем назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, імя і ўзросту ўдзельніка, паштовага адраса і нумара тэлефона. Работы прадастаўляюцца ў каляровым варыянце на фарматных лістах ад А4 да А1.
Малюнкі трэба падаць да 10 лютага гэтага года ў райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 211970 г. Браслаў, вул. Прамысловая,6. Тэлефон для даведак 31-5-68.

Соф’я Александровіч, вядучы спецыяліст інспекцыі ПР і АНА.