2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу

Главное

IMG_3035 (Small)2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка нашай святыні Святлана Дзямідкевіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі.
Для вялікай сям’і ксёндз Станіслаў Мжыглуд і прадстаўнікі парафіяльнага Карытаса прывезлі пачастункі, развіваючыя гульні, цацкі і шчырыя словы пажаданняў аб Божай ласцы на ўсё жыццё.

Тамара Пашкевіч