Браслаўская прадукцыя ў ліку лепшых

Главное

IMG_3333 (Small)Прадукцыю дзяржаўнага прадпрыемства “ВТЦ г.Браслаў” ведаюць далёка за межамі Беларусі. Нашы рыбныя кансервы экспартуюцца ў Расійскую Федэрацыю, Украіну, Казахстан.
А нядаўна прадпрыемства атрымала яшчэ адзін козыр у барацьбе за спажыўца. На штогадовым рэспубліканскім конкурсе-дэгустацыі “Густ” два найменні прадукцыі ВТЦ сталі лаўрэатамі ў намінацыі “Рыбныя кансервы”. Гэта “Карп у таматнай заліўцы” і “Таўсталобік, абсмажаны ў алеі”. Як паведаміла Таццяна Шапялюк, адказная за ажыццяўленне ідэалагічнай работы на прадпрыемстве, перамога ў прэстыжным конкурсе дае права на маркіроўку названай прадукцыі спецыяльным знакам, што, у сваю чаргу, павінна станоўча паўплываць на попыт. Бо пакупнік, як паказвае практыка, з большым даверам ставіцца да тавару, адзначанага такім чынам.
Застаецца павіншаваць нашых вытворцаў з перамогай і пажадаць ім поспехаў у будучыні.
На здымку: начальнік вытворчага ўчастка “ВТЦ г.Браслаў” Вольга Баравік з адзначанай прадукцыяй.

Вячаслаў Каладынскі.