Вясёлка надзей збірае сяброў

Главное

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва імкнецца разнастаіць жыццё сваіх падапечных. Для іх мы ладзім мерапрыемствы, святы, конкурсы і праграмы.
Вось і 16 лістапада ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў адбылася сустрэча “Вясёлка надзей”, удзел у якой прынялі падапечныя Браслаўскага і Пастаўскага ТЦСАН. Падчас псіхалагічнага трэнінгу і сумесных гульняў маладыя людзі пазнаёміліся і здружыліся, ім удалося праявіць свае таленты ў нумарах мастацкай самадзейнасці і эрудыцыю ў гульні брэйн-рынг. Затым браслаўчане пазнаёмілі гасцей з нашым цудоўным горадам – Замкавай гарой і велічным касцёлам. Разам удзельнікі сустрэчы наведалі музей традыцыйнай культуры, дзе акунуліся ў таямнічую атмасферу паданняў Яна Рыдзікі, пазналі сакрэт ганчарнага майстэрства, пазнаёміліся з творчасцю браслаўскіх майстроў. Сустрэча скончылася чаяпіццем, песнямі пад караоке, абменам памятнымі сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі.
Свята, арганізаванае спецыялістамі аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў, пакінула добры след і прыемныя ўспаміны ва ўсіх яго ўдзельнікаў.
Ірына Максімовіч,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.