800 аб’ектаў нерухомасці па Віцебскай вобласці выстаўлены на продаж

Главное

На тэрыторыі Віцебскай вобласці знаходзіцца больш за 800 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці. Іх можна вярнуць у гаспадарчы абарот шляхам продажу, у тым ліку і за 1 базавую велічыню, перадачы ў бязвыплатнае карыстанне ці прыватную ўласнасць.
Калі ў кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб есць зацікаўленасць у такой маёмасці, звяртайцеся ў фонд “Віцебскаблмаёмасць” (www.fondgosim.vitebsk.by, тэл. 8-0212-474018) і аддзелы эканомікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.