Мядовы фестываль стартаваў у Браславе (фота)

Главное

Мядовы фестываль на днях адкрыўся ў Браслаўскім раённым Доме культуры, які прапанаваў пляцоўку для фестывалю. Сваю прадукцыю для браслаўчан прадставіла прыватнае прадпрыемства «Высокая гара», адкрытае пры адным з мінскіх манастыроў. Такое мерапрыемства ў нас праходзіць упершыню. Хіба летась на Замкавай гары быў арганізаваны мядовы кірмаш, дзе гандлявалі мясцовыя пчаляры. Сягоння ж наведвальнікі фэсту змогуць  пакаштаваць больш за 20 гатункаў высакаякаснага расійскага мёду: карыяндравы, башкірскі ліпавы, чарнаклёнавы, малачаевы, каштанавы, пустырнікавы — у кожнага прадстаўленага гатунку свой букет вартасцяў. Таксама можна набыць зёлкі і зборы, безалкагольныя бальзамы, фітачай і прыгожыя пацеркі.

Завершыцца фестываль 27 мая.

Гальляш Сілява,

фота аўтара