Ралійная гонка «Славянскі кубак» зноў стартуе ў Браславе

Главное

Трэці год запар у маі ў Браслаўскім раёне праходзіць самая маштабная ралійная гонка. На старце збіраюцца прафесійныя экіпажы з розных краін. Так, пераможцам першага “Славянскага ралі” ў 2010 годзе стаў шведскі пілот, у 2011 годзе перамогу святкаваў расіянін Дзмітрый Тагіраў.

Гэты год не стане выключэннем – да нас зноў прыедуць каля 40 вядомых гоншчыкаў з розных краін, а гэта значыць, што гонка абяцае падараваць шмат станоўчых эмоцый. Ралі пройдзе ў Браслаўскім раёне 18–19 мая.

Агульная працягласць 12 гравійных спецучасткаў крыху больш за 120 км, а ўвесь маршрут гонкі будзе складаць прыкладна 400 км, некаторыя адрэзкі да гэтага не выкарыстоўваліся ні разу, што надае спаборніцтву асаблівую цікавасць.

Урачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў і афіцыйны старт адбудуцца ў пятніцу, 18 мая, у лесапаркавай зоне “Леснічоўка” у 14 гадзін 30 хвілін. А пастаноўка аўтамабіляў у перадстартавую зону пачнецца з 13 гадзін 15 хвілін.

Паглядзець цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў можна будзе ў суботу, 19 мая, у 19 гадзін 30 хвілін у “Леснічоўцы”.

Падрабязную інфармацыю пра ралі “Славянскі кубак 2012” можна знайсці на сайце  http://autosport.by, там жа магчыма паглядзець маршрут гонкі.