В Межанском и Видзовском сельсоветах назначены новые участковые

Главное

Пасада ўчастковага інспектара міліцыі турботная і адказная. Акрамя таго, што ты павінен ведаць усіх жыхароў падначаленай тэрыторыі, трэба быць гатовым у любую хвіліну дня і ночы прыйсці ім на дапамогу ў вырашэнні розных праблем. Нядаўна да сваіх абавязкаў прыступілі новыя ўчастковыя інспектары ў Мяжанскім і  Відзаўскім сельсаветах.

Васіль Пецюкевіч у гэтым годзе закончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС РБ. Тэрыторыя Мяжанскага сельсавета, на якой ён будзе працаваць,  даволі вялікая — 69 населеных пунктаў і 1742 чалавекі, але гэта хлопца не палохае. На днях яго афіцыйна прадставілі старшыні сельсавета і кіраўнПриезжайте отдохнуть на Браславские озераікам мясцовых устаноў. Як зазначылі падчас гэтай сустрэчы начальнік РАУС Вячаслаў Грышчанка і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Смірноў, яны ўпэўнены, што новы спецыяліст годна справіцца са сваімі абавязкамі. А старшыня сельвыканкама Жанна Акула спадзяецца, што іх узаемасупрацоўніцтва будзе плённым.

Не меншая адказнасць ляжыць і на плячах Аляксандра Камушэнкі, якому даручана адказваць за правапарадак у Казянах Відзаўскага сельсавета. Мужчына скончыў Магілёўскую школу міліцыі ў 1999 годзе, мае багаты вопыт працы на розных пасадах у органах унутраных спраў.

Участковыя інспектары ўжо пазнаёміліся з падначаленай тэрыторыяй, яе жыхарамі, іх праблемамі. Засталося толькі сваёй сумленнай працай заваяваць давер і аўтарытэт. А звязацца з участ-ковымі інспектарамі пры неабходнасці можна па мабільных тэлефонах. Вось іх нумары:

В. Пецюкевіч — 747-85-08

А. Камушэнка — 710-67-47

Алена Набеева.