На озере Струсто задержали браконьеров

Человек и закон

Раніцай 18 ліпеня на возеры Струста былі затрыманы два жыхары Наваполацка, я
Приезжайте отдохнуть на Браславские озеракія закінулі ў вадаём сетку і выцягнулі 57 рыбін. Праўда, абышліся яны гора-рыбакам у капеечку. Толькі за ўрон, нанесены прыродзе, ім давялося заплаціць 2219 тысяч рублёў. І гэта не ўсе іх выдаткі, бо сваё пакаранне вынесе яшчэ суд. У браканьерстве быў выкрыты і егер нацыянальнага парка, які 30 ліпеня ва ўрочышчы Вайнюны ў час палявання здабыў дзіка і наўмысна не закрыў разавы дазвол на здабычу звера. Такім чынам прыродаахоўнай арганізацыі быў нанесены ўрон больш за 2 мільёны рублёў.

Па фактах браканьерства ўзбуджаны крымінальныя справы.

Па зводках РАУС падрыхтавала Т. Пашкевіч.