Сваю маёмасць трэба берагчы

Человек и закон

Крадзяжы — па-ранейшаму самы распаўсюджаны від карыслівых злачынстваў.

Толькі ў ліпені і першай дэкадзе жніўня зарэгістраваны 13 фактаў замаху на чужую маёмасць. Нячыстыя на руку людзі “падбіраюць” не толькі тое, што гаспадары дрэнна паклалі, а і з-пад замка. Асабліва спакуслівымі для зладзеяў з’яўляюцца дачы, якія падоўгу застаюцца без нагляду. У жыхара Замошша з гаража на яго дачы ў Рудаве ўкралі інструмент і сельгасінвентар, у мінчаніна з лазні на дачы  ў Панцялейках вынеслі  68 штук 6-метровай арматуры, у браслаўчаніна з альтанкі на дачы ў Бужанах забралі мабільнік, а ў жыхара Пагошчы з дачы ў вёсцы Мядынкі – дыван.

Пацярпелі дачнікі і на вадаёмах. У жыхара сталіцы з яхты, якая стаяла на возеры Снуды ў раёне Краснагоркі, знялі рухавік коштам каля 3 мільёнаў рублёў, яшчэ ў аднаго мінчаніна, які адпачыУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеваў на возеры Укля, укралі гумовую лодку, матор, эхалот, рыбалоўныя прылады – усяго больш чым на 12 мільёнаў рублёў.

Аб крадзяжах заяўлялі і іншыя людзі. 24 ліпеня ў РАУС звярнулася пенсіянерка з райцэнтра, якая не лічыла патрэбным закрываць дзверы ў хату на замок. У гэты дзень яна агледзелася, што ў кішэні пінжака, што вісеў у шафе, не стала 2150 тысяч рублёў. 27 ліпеня праз акно, якое гаспадыня з в. Відзы-Лаўчынскія пакінула адчыненым, у хату таксама залез злодзей і “прыхапіў” набор посуду. Праўда, у гэтым выпадку зламыснік быў знойдзены па гарачых слядах. Ім аказаўся аднавясковец пацярпеўшай.

Міліцыя настойліва рэкамендуе гаспадарам больш адказна ставіцца да захавання сваёй