Галоўны інжынер ВУ «Браслаўгаз» Андрэй Анатольевіч МАЛЮЖАНЕЦ 2 ліпеня 2025 года з 8 да 9 гадзін па нумары 21-0-00 правядзе прамую тэлефонную лінію і адкажа на пытанні па газазабеспячэнні насельніцтва раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў, аплаце за выкарыстаны прыродны газ.
Начальнік фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама, дэпутат Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў па Камсамольскай выбарчай акрузе № 11 Таццяна Мікалаеўна ЦІТОВІЧ 2 ліпеня з 10 да 11 гадзін прыме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у будынку райвыканкама. У гэты ж час яна адкажа на пытанні па тэлефоне прамой лініі 69-8-29.