Ганаровая справа – ратаваць людзей

У 2010 годзе ў вобласці патанулі 224 чалавекі, з іх 14 дзяцей, а ў 2012 – 128, што на 96 чалавек менш – гэта самы нізкі паказчык за апошнія 5 гадоў. У раёне таксама назіраецца тэндэнцыя зніжэння гібелі людзей на вадзе. Калі ў пазамінулым годзе на вадзе загінулі сямёра, у ліку якіх 3 дзіцяці, то […]

Подробнее

Дзякуем за падарунак

Нашай школе для якаснай арганізацыі вучэбнага працэсу вельмі неабходны быў камп’ютар, пра што мы размясцілі аб’яву ў раённай газеце. І шчодрыя людзі знайшліся. На днях да нас завіталі прадпрымальнікі Андрэй і Таццяна Слаўнікавы, якія падарылі школе новенькі ноутбук. Настаўнікі і вучні школы вельмі ўдзячны ім за такі падарунак. Вельмі прыемна ўсведамляць, што побач з намі […]

Подробнее

Гаспадараць у вёсцы дзікі

Можна зразумець сітуацыю, калі ў рэдакцыю тэлефануюць жыхары хутароў ці маленькіх вёсачак і скардзяцца на тое, што з наступленнем прыцемкаў дзікі на дазваляюць выйсці з хаты, бо гаспадараць літаральна пад вокнамі, не звяртаючы ўвагі ні на сабак, ні на людзей. Калі ж у панядзелак раніцай пазваніла Галіна Зарэнка з вёскі Азяраўцы і расказала пра тую […]

Подробнее

Жанчынам прысвячалася

Усё, што адбывалася напярэдадні 8-га сакавіка ў раённым Доме культуры, можна пералічваць менавіта з такой фармуліроўкай. Выстава-продаж сувеніраў, кветкі, бясконцыя віншаванні і цудоўны канцэрт – арганізатары прадугледзелі ўсё, каб стварыць для жанчын сапраўднае свята. Здавалася, нават сама прырода з задавальненнем уключылася ў стварэнне святочнага настрою і кожнаму без выключэння ўсміхалася пяшчотным веснавым сонейкам. Падрыхтаванае ж […]

Подробнее

Злодзея стварае магчымасць украсці

У адзін з вераснёўскіх дзён мінулага года два непаўналетнія жыхары нашага раёна, прагульваючыся па вёсцы, ламалі галаву, дзе б набыць грошай. Раптоўна ўзнікшая ідэя ўкрасці, а затым прадаць быка з фермы БРЖ “Пеліканы” ААТ “Бярозавы край”, падалася ім вельмі прывабнай і лёгка здзяйснімай. І хлопцы рашуча ўзяліся за “справу”. Спачатку, вядома ж, абмеркавалі нюансы крадзяжу. […]

Подробнее

Дзеля душэўнага цяпла

У святочнай, шчырай і радаснай атмасферы прайшоў канцэрт у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў напярэдадні Дня жанчын. Словы прызнання і ўдзячнасці ўсім жанчынам за іх працавітасць, спагаду, дабрыню прагучалі ад дырэктара ўстановы Сяргея Аліхвера. Затым стыльныя і абаяльныя вядучыя старшая медсястра Жанна Стацэвіч і фельчар Васіль Петракевіч павіншавалі жанчын з надыходзячым святам, прачыталі вершы. Конкурсы […]

Подробнее

На подыуме — маладосць і крэатыў

З шасці маладых, стыльных, крэатыўных браслаўчан Аляксандра Яроцкага, Улада Мацешы, Яўгена Пятровіча, Дзмітрыя Максімава, Анатоля Умпіровіча і Паўла Мацкевіча ў мінулую нядзелю трэба было выбраць “Містэра Браслава – 2013”. Згадзіцеся, званне многага варта і зрабіць гэта было не проста. Удзельнікі шоу-праграмы ў розных конкурсах дэманстравалі свае таленты і здольнасці. Аднак напачатку хочацца расказаць пра кожнага з […]

Подробнее

Кухня для яе – рай

Згадзіцеся, не кожная жанчына сёння гатова прызнацца ў тым, што кухня для яе – рай. А вось для майстра – повара шостага разраду рэстарана “Азёрны” Валянціны Вецер кухня даўно стала сапраўдным раем, дзе яна можа ўвасабляць усе свае задумы, ідэі, фантазіі. Толькі ў апошні час наведвальнікі рэстарана маглі паспрабаваць новыя стравы, якія прыдумала сама жанчына. […]

Подробнее

Прысвячалася вартавым парадку

У панядзелак усе супрацоўнікі беларускай міліцыі адзначалі сваё прафесійнае свята і 96-годдзе ўтварэння службы. З гэтай нагоды ўрачыстае мерапрыемства прайшло і ў Браслаўскім РАУС. Па традыцыі першым з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў павіншаваў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Грышчанка. Ён нагадаў прысутным пра вынікі работы за мінулы год і асабліва адзначыў, што калектыў добра […]

Подробнее

З пашанай да чалавека працы

Стала добрай традыцыяй на Браслаўшчыне ва ўрачыстай абстаноўцы падводзіць вынікі раённага спаборніцтва ў народна-гаспадарчым комплексе, сацыяльнай сферы, ушаноўваць людзей, якія сваёй шчырай працай у розных галінах заслужылі павагу і прызнанне. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў мінулы аўторак у Відзаўскім Доме культуры. На сцэну вядучыя запрасілі старшыню райвыканкама Сяргея Шматава. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што, […]

Подробнее

Якаснае харчаванне — добрае здароўе.

Залогам моцнага здароўя і паспяховай вучобы школьнікаў з’яўляецца правільнае харчаванне. Як і чым кормяць нашых дзяцей, высвятляла супрацоўнік газеты Алена Пятушка. — Харчаванне вучняў ажыццяўляецца як за кошт бюджэтных сродкаў (78,2%), так і бацькоўскіх (19,5%), астатнія (2,3 %) карыстаюцца паслугамі буфета, — патлумачыла тэхнолаг раённага аддзела адукацыі Алена Галыня. — Кошт абедаў залежыць ад узросту […]

Подробнее

Удзячнасць прапагандыстам роднага слова

На штогадовай нарадзе бібліятэкараў “Бібліятэкі Браслаўшчыны: вынікі, праблемы, перспектывы” акрамя абмеркавання вынікаў работы бібліятэк сістэмы за мінулы год, былі намечаны планы на наступны. Падвялі вынікі раённага конкурсу папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў “Роднаму слову гучаць”, прысвечанага Году кнігі і юбілеям класікаў беларускай літаратуры. Пераможца ў ім стаў аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі. У розных намінацыях […]

Подробнее

Бібліятэка запрашала ў свой чароўны свет

Кожны месяц нашы супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі арганізуюць і праводзяць шмат розных мерапрыемстваў для сваіх юных наведвальнікаў. Не быў выключэннем і люты, асабліва яго апошнія дні. Так, цікава і змястоўна прайшла сустрэча членаў экалагічнага клуба “Юныя сябры прыроды” са спецыялістам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктарам Куелем. Ён паказаў падлеткам электронную прэзентацыю на тэму […]

Подробнее

Зямля – галоўнае багацце

І на варце гэтага багацця ў нашым раёне стаіць землеўпарадкавальная служба райвыканкама. Яна адна з самых невялікіх, усяго 11 чалавек. Іх галоўная задача – дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне зямельных адносін, аховы і эфектыўнага выкарыстання зямель на тэрыторыі Браслаўшчыны. Пра сённяшнія справы землеўпарадкавальнай службы гутарка з яе начальнікам Таццянай Севасцьянавай карэспандэнта газеты Таццяны Пятушкі. – Таццяна […]

Подробнее

Прыгранічны рух на кантролі

Прайшоў год, як у лютым пачало дзейнічаць пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Латвіяй аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы На мінулым тыдні ў другі раз у Браслаўскім раёне праходзіў каардынацыйны савет па абмеркаванні пытанняў малога прыгранічнага руху. На яго сабраліся прадстаўнікі пагранічнага камітэта, УУС Віцебскага аблвыканкама, РАУС, райвыканкама і мясцовага камітэта дзяржаўнай бяспекі. Калі на першым […]

Подробнее

Тэатр – яго жыццё

У кожнага да выбару прафесіі свой шлях. Часам бывае дзіцячая мара настолькі захапляе чалавека, што пераўтвараецца ў справу ўсяго жыцця. Так адбылося і з рэжысёрам Народнага тэатра Браслаўскага РДК Яўгенам Набеевым. Аднойчы, яшчэ маленькім хлопчыкам, ён трапіў на спектакль. Сцэна, атмасфера і ігра акцёраў настолькі захапілі яго, што ён паабяцаў сабе: буду рэжысёрам. Да сваёй […]

Подробнее

Калегі па рабоце – сябры па жыцці

Браслаўскі РАУС заўсёды трымаўся на адказных і адданых справе людзях. У апошні час зладжаны калектыў стаў маладзець, з’явіліся новыя супрацоўнікі, якія працягваюць лепшыя міліцэйскія традыцыі і абараняюць спакой жыхароў нашага раёна. Сярод дастойных маладых супрацоўнікаў у аддзеле ўнутраных спраў вызначаюць Вадзіма Балтунова і Яўгена Круміна (на здымку). Хлопцы такія непадобныя, але ў той жа час […]

Подробнее

Новы час дыктуе новыя задачы

Мінулы год быў насычаны культурнымі падзеямі розных узроўняў, удзелам у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных святах, конкурсах, фестывалях. Па выніках работы ў 2012 годзе ў галіне культуры выкананы практычна ўсе даведзеныя паказчыкі, дзякуючы чаму браслаўскі аддзел займае другое месца ў рэйтынгу сярод аддзелаў культуры Віцебскай вобласці. Тут улічваліся ўзровень сярэдняй заработнай платы, платныя паслугі, мэтавы паказчык па […]

Подробнее