Трымаеш сабаку ці ката — зарэгіструй

На старонках «Браслаўскай звязды» неаднаразова ўзнімалася праблема пра бадзяжных сабак у горадзе, выгуле хатніх пітомцаў без павадкоў і наморднікаў, падкармліванне катоў ля пад’ездаў жылых дамоў. Урэшце гэтым пытаннем зацікавіліся і адпаведныя службы. Як паведаміў аўтару гэтых радкоў начальнік участка добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі горада ЖКГ Станіслаў Галіцкі, у арганізацыі створана спецыяльная камісія, якая надзелена юрыдычнымі […]

Подробнее

Урач з душой музыканта

Колькі здавальнення і радасці чалавеку прыносіць любімая работа — гэты вечны рухавік жыцця. А калі разам з ёй дружна суседнічае і цікавы занятак для душы, чалавек атрымлівае двайную радасць і задавальненне. Менавіта да такіх шчасліўцаў адносіць сябе і ўрач-тэрапеўт раённай паліклінікі Міхаіл Героеў. Здольны вучань Друйскай сярэдняй школы М. Героеў пасля дзевяці класаў паступіў у […]

Подробнее

Святкавалі вартавыя парадку

У панядзелак, напярэдадні Дня міліцыі і 97-годдзя ўтварэння службы, у Браслаўскім РАУС адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі гэтай мужнай і такой неабходнай грамадству прафесіі. Па традыцыі першым павіншаваў з прафесійным святам сваіх калег начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Грышчанка. Ён нагадаў пра вынікі работы за мінулы год і асабліва спыніўся […]

Подробнее

Выпрабаванне двойняй

Самае асноўнае прызванне жанчыны — быць маці. І нараджэнне дзіця — гэта вялікая радасць. У другі раз адчула яе Надзея Шпаковіч. На гэты раз яна аказалася двайной: у сям’і нарадзіліся двайняты. Надзея родам з Карасіна, вырасла ў шматдзетнай сям’і. Пасля заканчэння Віцебскага каледжа вярнулася ў Браслаў. Але па сваёй спецыяльнасці працаваць давялося нядоўга, і дзяўчына […]

Подробнее

Як святкавалі Масленіцу ў пачатковай школе

Мінулы тыдзень (з 24 лютага па 2 сакавіка) быў адзначаны сустрэчай і провадамі Масленіцы, непаўторнага і радаснага свята падрыхтоўкі да Вялікага паста. Не засталася ў баку ад народнага свята і наша ўстанова адукацыі – Браслаўскі дзіцячы сад – пачатковая школа. Суботняй раніцай у двары школы сабраліся дзеці, настаўнікі і бацькі, каб праводзіць зіму і сустрэць […]

Подробнее

Шлях уверх

У нашым раёне ёсць толькі адна ліфтавая гаспадарка, якая займаецца перавозкамі пасажыраў. Функцыянуе яна ў Браслаўскай ЦРБ і налічвае шэсць ліфтаў: 3 – лячэбна-пасажырскія (іх яшчэ называюць грузавымі, але гэта не зусім так) і 3 – пасажырскія ў традыцыйным разуменні гэтага слова. Першыя тры працуюць непасрэдна ў бальніцы, з апошніх жа два абслугоўваюць наведвальнікаў і […]

Подробнее

Добраўпарадкаванне

Ёсць выраз: у чужым воку і парушынку заўважаем, у сваім жа і бервяно не бачым. На жаль, адносіцца ён і да некаторых браслаўчан. Дзякуючы сухому надвор’ю, камунальнікі ўжо выйшлі на ўборку вуліц. Хутка навядзенне парадку набудзе больш шырокі маштаб. Але ці працяглым будзе вынік такой работы пры тым стаўленні да яе, якое пануе сярод жыхароў […]

Подробнее

Скачайте БЕСПЛАТНО мобильное приложение ЭТАЛОН-ONLINE

С 1 февраля 2014 г. Вы можете работать с документами ЭТАЛОН-ONLINE с помощью приложения для планшетов и смартфонов на базе Android. Разработчик – Национальный центр правовой информации Республики Беларусь. Приложение обеспечивает доступ с мобильных устройств в любое время суток ко всему массиву законодательства Республики Беларусь, а также документам судебной и правоприменительной практики и полезно всем, […]

Подробнее

Экалогія вачамі дзяцей

Завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку. Яго штогод арганізуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ. Праводзіцца конкурс сярод дзяцей у тры этапы ў дзвюх узроставых групах — ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Такім чынам арганізатары даюць магчымасць самым маленькім грамадзянам нашай адлюстраваць сродкамі […]

Подробнее

Спаборнічалі выратавальнікі

Нягледзячы на напружаны графік работы, стрэсы, якія ў час яе атрымліваюць супрацоўнікі службы па надзвычайных сітуацыях, амаль кожны з іх мае і ўласнае хобі, якое дапамагае зняць негатыў працоўнага дня. Для многіх з іх гэта рыбалка. А сведчаннем таму стала абласное спаборніцтва вайскоўцаў МНС, якое адбылося ў мінулы чацвер. Паспытаць свайго рыбацкага шчасця ў Браслаў […]

Подробнее

У бібліятэку — за лекамі для душы

Кніга можа навучыць і падказаць, дапамагчы супакоіцца і надаць аптымізму. За такім надзейным сябрам чытачы спяшаюцца ў бібліятэкі. І што б ні казалі пра тое, што кнігі чытаюць усё менш, у Мяжанскай бібліятэцы яны не прывыклі пыліцца на паліцах. Сакрэт таго, як зрабіць сваю ўстанову папулярнай і наведваемай, ведае бібліятэкар Людміла Бялюн. За 2013 год […]

Подробнее

Добраўпарадкаванне — справа кожнага

На мінулым тыдні на чарговым сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта абмяркоўвалі адзінае пытанне, якое датычылася выканання прагнозных паказчыкаў па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і горада Браслава ў 2013 годзе і задач на 2014 год. Добраўпарадкаванне лічыцца адной з самых важных тэм. І гэта не выпадкова, бо раён з’яўляецца вядомай турыстычнай […]

Подробнее

Прырода — агульная каштоўнасць

У лютым у Даўгаўпілсе адбыўся семінар па метадалогіі планаў кіравання трансгранічнай асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыяй «Аўгшдаўгава — Браслаўскія азёры». Гэтая сустрэча была арганізавана паводле рэалізацыі праекта LLB-2-258 «Стварэнне трансгранічнай асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі «Аўгшдаўгава — Браслаўскія азёры» і фарміраванне перадумоў для кіравання адзінай тэрыторыяй», праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь», рэалізуемай у рамках […]

Подробнее

І зноў паклікала «Зарніца»

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў лесе каля в.Карасіна адбылася ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», удзельнікамі якой сталі вучні Дрысвяцкай сярэдняй і Межанскай базавай школ сумесна з пагранічнікамі Карасінскага паста. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, дзень выдаўся па-веснавому цёплым, што спрыяла спартыўнаму настрою. Спаборніцтвы праходзілі паміж камандамі «белых» і «чырвоных». У першым конкурсе трэба было распаліць вогнішча. Складанасць яго […]

Подробнее

Да пабачэння, зіма

З года ў год на мяжы лютага і сакавіка адзначаецца масленіца. І вернікі, і простыя аматары народных звычаяў імкнуцца ў гэты час дакрануцца да традыцыі: паласавацца смачнымі блінамі, паўдзельнічаць у народных гуляннях ці проста праводзіць зіму і сустрэць вясенняе сонейка. Браслаўчане мелі магчымасць павесяліцца з гэтай нагоды ў мінулую нядзелю. Святочныя мерапрыемствы праходзілі на гарадскім […]

Подробнее

Бяспека на дарогах — у іх руках

Для звычайных удзельнікаў дарожнага руху супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі – гэта чалавек у форме з жэзлам у руцэ, які кантралюе рух транспартных сродкаў. На самай жа справе пералік паўнамоцтваў службы ДАІ Браслаўскага РАУС вельмі вялікі. Гэта і кантроль за тэхнічным станам транспарту, за ўтрыманнем дарог, устаноўкай тэхнічных сродкаў рэгулявання дарожнага руху і многае іншае. Адным словам, супрацоўнік […]

Подробнее

Па прынцыпе даміно

Сярод пунктаў плана мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада Браслава на 2014 год ёсць і той, што тычыцца навядзення парадку ўздоўж брукаванай дарогі насупраць гарадскога пляжа. Як паведаміў начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Іван Бялусь, пытанне гэта стаяла даўно. Летась жа будаўніцтва сучаснай аўтастаянкі стала добрым штуршком для аздаблення і прылягаючай тэрыторыі. Выдатны прыклад таго, як добрая ініцыятыва […]

Подробнее

Не здраджвае прынцыпам

Сярод лепшых супрацоўнікаў Браслаўскага РАУС па праву заслужана гучыць імя Аляксандра Зыкава. Ён амаль 19 гадоў узначальвае самы складаны ўчастак — ізалятар часовага ўтрымання асоб. Работа тут патрабуе ад міліцыянераў сабранасці, уважлівасці, належнага стаўлення да сваіх абавязкаў, а таксама строгага выканання правілаў. Гэтымі якасцямі Аляксандр Дзмітрыевіч валодае ў поўнай меры, ды і яго падначаленыя, гледзячы […]

Подробнее

Віншавальны букет для мужчын

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ўжо даўно надзейна і трывала ўпісаўся ў шэраг нашых нацыянальных свят. Вось і ў пятніцу, напярэдадні 23 лютага, самыя шчырыя словы і віншаванні гучалі са сцэны Браслаўскага РДК у адрас моцнай паловы. Па добрай традыцыі канцэрт-віншаванне да святочнай даты падрыхтавалі таленавітыя педагогі і іх не менш адораныя вучні […]

Подробнее

Гаспадыня лесу

Казянскае лясніцтва, тэрыторыя якога больш за 5 тысяч га, не самае вялікае ў раёне, але самае аддаленае ад райцэнтра. Гаспадыняй тут вось ужо пяць гадоў з’яўляецца адзіная ў раёне жанчына-ляснічы Алена Буяльская. Абаяльная, ветлівая і жыццярадасная Алена Тадэўшаўна з першых хвілін знаёмства выклікае прыхільнасць да сябе. А пра работу лясніцтва ўмее расказаць так, што проста […]

Подробнее