Усё лепшае – дзецям

Главное

IMG_0974 (Small)Апошні тыдзень красавіка ў гарадскім дзіцячым садку №3 прайшоў пад знакам педагагічнага майстэрства. Штодзень выхавальнікі з вышэйшай катэгорыяй праводзілі для сваіх калег адкрытыя заняткі, дзяліліся з імі ўласным шматгадовым вопытам.
Завяршыўся ж тыдзень днём адчыненых дзвярэй, які прайшоў 25 красавіка і быў закліканы прадэманстраваць усім жадаючым, у тым ліку бацькам, магчымасці ўстановы. Мерапрыемствы былі спланіраваны і арганізаваны такім чынам, каб іх было зручна наведаць. Многія заняткі з гэтай нагоды праходзілі на адкрытым паветры. Вядома, большасць з іх былі спартыўнымі.
Да нацыянальнай беларускай культуры дзеці, іх бацькі, ды і ўвогуле ўсе жадаючыя мелі магчымасць дакрануцца падчас прагляду тэатралізаванай пастаноўкі “Вячоркі” (на здымку). Беларускамоўнае прадстаўленне было падрыхтавана выключна ўласнымі сіламі калектыву ўстановы, а ролі ў ім выконвалі звычайныя выхавацелі. Пастаноўка была разбаўлена рухавымі гульнямі з дашкольнікамі, дзякуючы якім апошнія таксама мелі магчымасць самым непасрэдным чынам паўдзельнічаць у мерапрыемстве.
Завяршыўся дзень адчыненых дзвярэй сустрэчай бацькоў з урачом-педыятрам Браслаўскай ЦРБ Тамарай Дубінай. Размова была арганізавана ў рамках Еўрапейскай нядзелі імунізацыі, што сёлета праходзіла пад лозунгам “Імунізацыя для жыцця” і была ініцыіравана еўрапескім бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.