Будаўніцтва жылля

Главное

388765За першы квартал на будаўніцтва жылля на Віцебшчыне выкарыстана 486,3 млрд. рублёў інвестыцый. Гэтая лічба на 36,5% больш за аналагічную ў 1-м квартале мінулага года.
Сёлета ў Прыдзвінні за тры першыя месяцы арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 937 кватэр (летась 736). Уведзена ў эксплуатацыю 70,7 тысячы квадратных метраў жылля, што складае 17,2% ад гадавога задання і 110,5% да ўзроўню 1 квартала 2013 года.
Што датычыцца Браслаўскага раёна, то заданне па будаўніцтве жылля на бягучы год у нас па рашэнні аблвыканкама складае 16500 м2. За першы квартал уведзена ў эксплуатацыю 2 147 квадратных метраў, што складае 13% да задання, але 147,8% да ўзроўню першага квартала летась.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне
па Віцебскай вобласці.