«Беларускія вячоркі»

Главное

IMG_5637 (Small)Некалькі месяцаў запар рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства выхаванцы Опсаўскага дзіцячага сада, якое можна таксама назваць вечарам беларускай народнай творчасці. Сцэнарый яго распрацавала выхавальніца Анжэла Цыунель. Яна ж з дапамогай бацькоў шыла касцюмы, рыхтавала рэквізіт, праводзіла рэпетыцыі.
І трэба сказаць, «Вячоркі» ўдаліся. У гэты вечар у садку гучала толькі беларуская мова. А запрошаныя на мерапрыемства бацькі перад яго пачаткам змаглі пазнаёміцца з фотавыставай «Наш аграгарадок», а таксама з рукадзеллем, якое прынеслі на выставу народных промыслаў самі.
Дзеці ж парадавалі іх сваёй адметнай праграмай, у якой гучалі беларускія песні, разыгрываліся старадаўнія гульні, задаваліся загадкі, не абышлося і без танцаў.
Амаль дзве гадзіны доўжыліся «Беларускія вячоркі», якія прынеслі шмат задавальнення як самім дзецям, так і іх бацькам.

Тэрэза Крумплеўская, кіраўнік клуба «Ветразь надзеі». На здымку: адзін з момантаў свята.