Ушанаванне Маці Божай Браслаўскай: апублікавана праграма ўрачыстасцей

Новости
Штогадовыя ўрачыстасці пройдуць 21 і 22 жніўня ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай Валадаркі азёр пад дэвізам «Трываць з Марыяй – славіць Бога – будаваць супакой».

21 ЖНІЎНЯ, ПЯТНІЦА
16.00-17.30 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў;
18.00 – арганная музыка;
19.00 – святая імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі;
21.00 – акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай царквы);
21.30 – крыжовы шлях;
22.30 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом;
23.15 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва.

22 ЖНІЎНЯ, СУБОТА
0.00 – святая імша;
2.00 – адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту (прыватная малітва);
7.00 – ружанцовая малітва;
8.00 – святая імша на лацінскай мове;
10.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў;
11.30 – урачыстая святая імша (з удзелам Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа). Запланавана прамая трансляцыя на Беларускім тэлебачанні. ■

Па матэрыялах сайта waladarka.by.