Аляксандр Лукашэнка: «Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі»

Новости
Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Шклоў.

«Самае важнае, гэта датычыцца краіны ў цэлым, каб гэта былі апорныя пункты для нашых заводаў, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – У нас будзе 115 – 120 такіх цэнтраў, дзе будуць аказвацца паслугі і самімі заводамі».

Ён адзначыў, што ўсё павінна быць па аналогіі з тым, як абслугоўваюць айчынную тэхніку ў мультыбрэндавых цэнтрах за мяжой. «Заводы павінны разумець, што гэта і іх справа. Прадалі сюды тэхніку – калі ласка, абслугоўвайце яе тут. Я ўжо не кажу пра гарантыю», – падкрэсліў беларускі лідар.

Тым часам Прэзідэнту далажылі, што па краіне ўжо 31 рэгіянальны райаграсэрвіс працуе па такой схеме. У іх ліку і прадпрыемства ў Шклове.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз растлумачыў, чаму дадзены і іншыя праекты рэалізуюцца менавіта ў гэтым раёне: «Гэта не таму, што я тут працаваў і гэта мая Радзіма. Таму што я тут усё ведаю да кожнага метра. Трэба, каб Шклоўшчына была ўзорам для пераймання. Каб мы не вучылі кожнага. Вось прывезлі – ідзі, паглядзі, як павінна быць, і рабі», – сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што падобныя рамонтныя арганізацыі, разам з будаўнічымі ПМК і іншымі ўстановамі, з’яўляюцца базавымі для кіраўнікоў раёнаў, каб мець магчымасць эфектыўна выбудоўваць работу.

Дарэчы, плануецца, што ўжо восенню на базе ўзорнага райаграсэрвіса ў Шклове правядуць маштабны семінар, на які запросяць старшынь райвыканкамаў.

Паводле матэрыялаў БелТА.