Важным і прыгожым момантам канцэртнай праграмы «Беларусь: гонар, слава, незалежнасць», якая праходзіла падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стала ўганараванне жанчын, якія сваёй шчырай працай у самых розных сферах уносяць значны ўклад у развіццё Браслаўшчыны.
Ва ўрачыстай атмасферы кіраўнік раёна Алена Бабінская ўручыла Падзяку старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта:
Людміле Новікавай, загадчыку сектара культуры райвыканкама;
Марыі Свірскай, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства Браслаўскай СШ № 2 імя З. Я. Кожар;
Марыі Чанчынай, вядучаму спецыялісту ЦБУ № 205 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Браславе;
Ірыне Грыгор’евай, балетмайстру Відзаўскага ГДК;
Таццяне Навіцкай, спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН;
Валянціне Таўкінь, галоўнаму аграному СВК «Маяк Браслаўскі»;
Алёне Бяляўскай, аператару машыннага даення ТАА «Бярэзіца»;
Таццяне Пузырэўскай, жывёлаводу КУСП «Браслаўскі»;
Інэсе Навіцкай, медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Браслаўскай ЦРБ;
Марыне Бабуль, апаратчыку пастэрызацыі цэха па вытворчасці сыру ААТ «Глыбоцкі МКК»;
Аксане Касцюкевіч, цеставоду 5-га разраду Браслаўскай вытворчасці ААТ «Віцебскхлебпрам»;
Галіне Міхневіч, апрацоўшчыку рыбы і морапрадуктаў 4-га разраду вытворчага філіяла «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі МКК»;
Алесі Пятрашка, інжынеру па азеляненні і добраўпарадкаванні КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік»;
Анжаліцы Вінэль, начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС;
Арыне Каваленка, балетмайстру РЦК.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў і лідар раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ніна Пучынская ўручыла дыпломы грамадскага аб’яднання:
матушцы Ніцы (Бурак), настаяцельніцы Свята-Панцеляіманаўскага жаночага манастыра г. Браслава;
Вользе Антанёнак, дырэктару Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў;
Алене Грык’ян, настаўніку пачатковых класаў Друйскай СШ;
Валянціне Казакевіч, настаўніку па класе скрыпкі Друеўскага філіяла Браслаўскай ДШМ;
Святлане Аляксеевай, намесніку галоўнага ўрача Браслаўскай ЦРБ;
Таццяне Таўпека, маці-выхавальніцы аддзела па адукацыі райвыканкама;
Вользе Пецюкевіч, аператару ЭВМ вытворчага філіяла «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі МКК»;
Святлане Храпан, заатэхніку-селекцыянеру СВК «Маяк Браслаўскі»;
Ліліі Старадубцавай, урачу функцыянальнай дыягностыкі Браслаўскай ЦРБ;
Таццяне Мусніцкай, загадчыцы аптэкі № 108 трэцяй катэгорыі г. п. Відзы;
Валянціне Кезік, ветэрану працы ў галіне культуры;
Антаніне Лемяшонак, члену клуба па інтарэсах «Сустрэча», аўтару празаічных твораў;
Але Данілінай, старшыні Опсаўскага сельскага Савета дэпутатаў, дэпутату раённага Савета дэпутатаў ад Опсаўскай выбарчай акругі № 18;
Ірыне Гапон, дырэктару Слабодкаўскай СШ імя В. Максімовіч;
Яніне Абжыгайлавай, кіраўніку спраў Плюскага сельскага выканаўчага камітэта.
З пераліку ўзнагароджаных добра відаць, якія разнастайныя і важныя ролі выконвае беларуская жанчына ў сучасным грамадстве.
Андрэй БУРЭЦ. Фота аўтара.
